Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



МАЕ СЯБРЫ - МАЁ БАГАЦЦЕ!! Персанальная рэтраспектыва

З 15 траўня ў кіназале музея дэманструецца персанальная рэтраспектыва да 75-годдзя майстра беларускага анімацыйнага кіно, рэжысёра і кампазітара Ігара Воўчака. Надзвычай аб'ёмная і разнастаяная творчая спадчына майстра будзе прадстаўлена ў трох частках, кожная з якіх паказваецца па сваім раскладзе: асобна падборка мультфільмаў для дзяцей, асобна падборка мультфільмаў для дарослых і асобна адзіны (і таму асабліва каштоўны) вопыт ў гульнявым кіно.
Запрашаем!
Падрабязнасці па спасылцы - https://afisha.relax.by/.../10986053-moi-druzyja.../minsk/