Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



"НА МОВЕ ЛЮБОВІ і ДАБРЫНІ". Спецыяльны паказ да Міжнароднага дня анімацыі

Анонс падзеі!

Да Міжнароднага дня анімацыі (28.10) музей сумесна з Нацыянальнай к/с "Беларусьфільм" падрыхтаваў для сваіх наведвальнікаў універсальную (для дзяцей і дарослых) падборку новых беларускіх мультфільмаў, якая будзе дэманстравацца ў нашай кіназале па выхадных (у суботу і нядзелю) у перыяд з 1 па 30 кастрычніка.