Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



ПРЫСТАНАК ДЛЯ МАСТАКА

  • 08.06.2017
08 чэрвеня                Прэм'ерны паказ                 у 18-00

ПРЫСТАНАК ДЛЯ МАСТАКА
(дакументальны фільм пра беларускага мастака Мікалая ІСАЁНКА)

Аўтары сцэнара, рэжысёры, аператары і прадзюсары –
Дзмітры Зайцаў і Юры Ялхоў.
Вытворчасць: Прадзюсарскі цэнтр «UNIVERS»
Хранаметраж – 27 хвіл.
Год вытворчасці – 2017 г.

Беларускі мастак, сябра Саюза мастакоў Беларусі Мікалай Ісаёнак з'яўляецца адным з прадстаўнікоў рэдкага ў Беларусі кірунку ў жывапісе – імпрэсіянізму. Тэма яго творчасці – беларускі краявід, нацюрморт і жывыя кветкі. Яго настаўнікамі з'яўляюцца французскія імпрэсіяністы і беларускі мастак-класік Вітольд Бялыніцкі-Біруля.
Карціны Ісаёнка знаходзяцца ў многіх галерэях свету, уключаючы «Трэццякоўку» і Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Іх можна купіць сёння на многіх еўрапейскіх аўкцыёнах. Калекцыянеры літаральна ганяюцца за палотнамі Мікалая Ісаёнка, набываючы іх у вялікай колькасці.
Фільм «ПРЫСТАНАК ДЛЯ МАСТАКА» прымеркаваны да 70-годдзя Мікалая Іосіфавіча Ісаёнка.
Пасля прагляду адбудзецца сустрэча з аўтарамі і (пры наяўнасці жадання публікі) паказ дадатковага відэаматэрыялу. 

Уваход вольны.

*  *  *
УВАГА!  Гэтым прэм'ерным паказам Музей гісторыі беларускага кіно завяршае цыкл профільных мерапрыемстваў у сваёй кіназале, які адновіць працу толькі 1 верасня г.г., пасля немалай рэканструкцыі.