Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч музеяў 2017

  • 20.05.2017
20 ТРАЎНЯ

17.00 – 18.00
Конкурс-дэфіле (каля ўвахода ў музей) мадэльераў на тэму «Кінематограф» з музычным пралогам-выступленнем маладых кампазітараў і выканаўцаў. Усё гэта – у межах традыцыйнай тэматычнай выставы «Фарбы душы 2017», якая будзе экспанавацца ў ваставачнай зале музея (3 паверх).

Уваход на выставу – ад 2 да 5 рублёў.

17.00 – 21.00 
Цыкл пазнавальных аўтарскіх лекцый-экскурсій «Эксперт у музеі» з запрошанымі спецыялістамі ў галінах музыкі, беларускай літаратуры і гісторыі кіно (у экспазіцыйнай зале музея на 2-м паверсе).
Тэмы лекцый:
17.00 – 18.00 «Беларускае кіно 1960-х: у кадры – біг-біт!», Віктар Сямашка – музыкант, вядоўца аўтарскай праграмы «Кракатук», прысвечанай музыке.
18.30 – 19.30 «Беларускі Sturm und Drang: сюжэт, хроніка, матор», Ганна Севярынец – літаратуразнаўца, журналістка, пісьменніца.
20.00 – 21.00 «Крок наперад, два крокі назад: «Беларусьфільм» паміж канфармізмам і авангардам», Максім Карпіцкі – кінакрытык, аўтар інтэрнэт-выдання пра кіно «Cineticle».

Уваход на лекцыі платны – 5 рублёў за адну лекцыю, 10 рублёў за ўсе тры.

18.30 – 23.00
Нон-стоп паказ праграмы беларускіх кароткаметражных фільмаў «DIY. Архіў за 10 год» са збораў суполкі kinaklub.org (кіназала – 1 паверх).

На відэапрагляд уваход бясплатны.