Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



2 снежня ў 19-00 Музычна-светлавы перформанс "МУЗЫКА КОЛЕРУ"

  • 02.12.2017
У свеце таго, што гэты год юбілейны, публіцы розных краін і гарадоў было прадстаўлена шмат розных мерапрыемстваў, прысвечаных Шагалу. Гэта і выставы, і канцэрты-чытанні, і пясочная анімацыя.
Наш міні-праект- гэта нешта іншае.
Вечар будзе вельмі душэўным і свайго роду камерным.
Мы даўно задумалі яго з маёй сяброўкай, мастачкай Ірай Юдзянковай. 
Так як яна займаецца светлавымі прадстаўленнямі, а я – арганізацыяй канцэртаў класічнай музыкі, мы вырашылі аб'яднаць нашы думкі і арганізаваць такое мерапрыемства. Яно дазволіць успрыняць творчасць Шагала  пры дапамозе музыкі і святла.
Мастак усведамляў важнасць такой формы мастацтва, як музыка. Шагал звярнуўся да яўрэйскай народнай музыкі ў пошуках яднальнага элемента для сваёй уласнай творчасці. Папулярныя яўрэйскія песні і мелодыі бадзяжных музыкантаў- клезмераў, якія суправаджалі і ядналі розныя аспекты яўрэйскага правінцыяльнага жыцця, сталі для Шагала той народнай музыкай, пра якую казалі рускія сімвалісты. І ўся далейшая творчасць мастака працята музыкай. Мастак вядомы як стваральнік дэкарацый і касцюмаў для пастановак балета. Асобнае месца займаюць у яго маляўнічых творах выявы музыкі і музыкантаў.
Сам Шагал у сваіх успамінах так выяўляў сваё каханне да музыкі і ўплыў музыкі на яго самога: «Колер – гэта ўвесь свет! Колер хвалюе душу не менш, чым музыка!» 
Два яго пано «трыумф музыкі» і «вытокі музыкі» (1966) упрыгожваюць інтэр'ер Metropolitan Opera.

2 снежня ў Музеі гісторыі беларускага кіно ў душэўнай і камернай атмасферы мы паспрабуем аднавіць партрэт гэтага улюбёнага шмат кім мастака і пагрузіцца ў свет яго творчасці, эмоцый і пачуццяў.
Мы запрашаем усіх правесці з намі гэты музычны вечар.
Для слухачоў прагучаць творы кампазітараў, да творчасці якіх Шагал меў наўпростае дачыненне ( і не толькі).

Кошт квіткоў 6 р.
Квіткі можна набыць у касе музея.
(Зала на 50 месцаў)