Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



13.01-04.02 Персанальная рэтраспектыва "Самая прыгожая жанчына свету" (у сувязі з 90-годдзем знакамітай італьянскай актрысы Джыны Лалабрыджыды )

  • 13.01.2018

13 студзеня (субота) у 15-00 і 17-00

ФАНФАН-ЦЮЛЬПАН (Fanfan La Tulipe). Францыя – Італія, 1952, ч/б, 102 хвіл.

Рэж. Крысціян-Жак. У гал. ролях – Джына Лалабрыджыда і Жырар Філіп. 

Рамантычная камедыя набыўшая беспрэцэдэнтную міжнародную папулярнасць аб прыгодах ў часы Людовіка XV адважнага і высакароднага маладога гарэзы – тыповага героя авантурных твораў «плашча і шпагі». Пры знешняй прастадушнасці і наіўнасці, даволі легкадумным стаўленні да гістарычных падзей і адсутнасці адмысловых мастацкіх прэтэнзій фільм захоўвае ў сабе дзіўны зарад бадзёрасці і аптымізму, невычэрпнага кахання да жыцця, бязмежнай веры ў дасягненне самых неверагодных мэт, бестурботнай спагадлівасці да ўсіх нягод і напасцяў. «Залатая пальмавая галіна» за рэжысуру на Канскім МКФ і «Срэбны мядзведзь» на Берлінскім МКФ (1952).

14 студзеня (нядзеля) у 15-00 і 17-00

ПРАВІНЦЫЯЛКА (La Provinciale). Італія, 1952, ч/б, 114 хвіл.

Рэж. Марыё Сальдаці. У ролях: Джына Лалабрыджыда, Габрыэль Ферэці, Франка Інтэрленгі.

Споўненая страсцей драма па аднайменным рамане знакамітага італьянскага пісьменніка Альберта Маравіа аб лёсе дзяўчыны, якая марыць аб «прыгожым жыцці» у Рыме і вымушанай выйсці замуж за нелюбімага, у пастаноўцы аднаго з самых вытанчаных стылістаў кінематографа і вялікага прыхільніка "літаратурнага кіно". Прыз гільдыі італьянскіх кінакрытыкаў за лепшую мужчынскую ролю (Г.Ферэці); Намінацыя на «Залатую пальмавую галіну» Канскага МКФ (1953).


20 студзеня (субота) у 15-00

ХЛЕБ, КАХАННЕ І ФАНТАЗІЯ (Pane, amore e fantasia). Італія, 1953, ч/б, 94 хвіл..

Рэж. Луіджы Каменчыні. У гал. ролях – Джына Лалабрыджыда іВіторыа дэ Сіка.

Меладраматычная камедыя ў найчысцейшым, самым класічным і самым італьянскім яе выглядзе. Вясёлая, напоўненая лёгкім гумарам, іранічным позіркам на існуючыя норавы, рамантыкай, сонцам і адчуваннем кахання гісторыя бывалага ваякі-сэрцаеда, які працягвае свае амурныя прыгоды на новым месцы службы. Прыз «Срэбная стужка» італьянскіх кінакрытыкаў за лепшую жаночую ролю Д.Лалабрыджыдзе (1954); прыз "Срэбны мядзведзь" на МКФ ў Берліне (1954); 2 намінацыі на Прэмію БАФТА ў намінацыі "лепшая актрыса" (Д.Лалабрыджыда) і ў намінацыі "лепшы замежны фільм"; намінацыя на "Оскар" за лепшы сцэнарый (1955).


21 студзеня (нядзеля) у 15-00 і 17-00

РЫМЛЯНКА  (La romana). Італія – Францыя, 1954, ч/б, 100 хвіл.

Рэж. Луіджы Дзампа. У ролях: Джына Лалабрыджыда, Даніэль Жален, Франка Фабрыцы.

Сацыяльна-псіхалагічная драма па рамане Альберта Маравіа аб лёсе «дзяўчыны без пасагу», якая атрымала ад жыцця зусім не тое, пра што марыла.


27 студзеня (субота) у 15-00 і 17-00

САБОР ПАРЫЖСКАЙ БАГАРОДЗІЦЫ (Notre-Dame de Paris).

Італія – Францыя, 1956, 115 хвіл.

Рэж. Жан Дэлануа. У ролях: Джына Лалабрыджыда, Энтані Куін, Ален Кюні.

Уражальная пастановачным размахам, эфектнымі здымкамі і касцюмамі, напалам страсцей гісторыя безнадзейнага кахання пачвары-гарбуна Квазімоды да красуні-цыганкі, прызнаная ледзь не лепшай і найболей дакладнай экранізацыяй знакамітага рамана Віктора Гюго. Гарачая і яркая манера ігры Д.Лалабрыджыды, дакладнае трапленне ў вобраз Эсміральды абярнуліся лепшым, на думку многіх кінакрытыкаў, яго экранным увасабленнем.


28 студзеня (нядзеля) у 15-00 і 17-00

САМАЯ ПРЫГОЖАЯ ЖАНЧЫНА СВЕТУ (La donna più bella del mondo). Італія – Францыя, 1955, 107 хвіл.

Рэж. Роберт З.Леанард. У гл. ролях – Джына Лалабрыджыда и Виторыа Гасман.

Музычная біяграфічная рэтра-меладрама аб лёсе знакамітай італьянскай опернай спявачкі пачатку ХХ стагоддзя Ліны Кавальеры і яе шчаслівага кахання да рускага князя Барацінскага, дзе Д.Лалабрыджыда з поспехам прадэманстравала розныя грані свайго таленту, самастойна выканаўшы ўсе песні і арыю з оперы Дж. Пучыні «Тоска». Яе роля ў гэтым фільме адзначана прэстыжнай італьянскай кінапрэміяй «Давід дзі Данатэла» ў намінацыі «лепшая актрыса».

03 лютага (субота) у 15-00 і 17-00

САЛАМОН І ШЭБА(Solomon And Sheba).  ЗША , 1959, 139 Хвіл.

Рэж. Кінг Відар. У гал. ролях – Джына Лалабрыджыда і Юл Брынер.

Відовішчная рэтра-меладрама па матывах біблейскіх паданняў і міфаў з вельмі вольнай трактоўкай старазапаветных падзей, што прадстаўляючая заўсёды актуальны канфлікт асабістага і грамадскага на матэрыяле ўзаемаадносін правіцеля Ізраіля і царыцы Саўскай, ў якіх палітычны разлік нівеліруецца нечаканай узаемнай страсцю. Адзін з самых першых шырокафарматных фільмаў ў гісторыі сусветнага кіно.

04 лютага (нядзеля) у 15-00 і 17-00

ЗАКОН (La legge). Францыя – Італія, 1958, ч/б, 116 хвіл.

Рэж. Жюль Дасэн. У ролях: Джына Лалабрыджыда, Пьер Брасёр, Марчэла Мастраяні, Меліна Меркуры, Іў Мантан.

Трагікамедыя па рамане Ражэ Ваяна з жыцця італьянскай правінцыі, дзе ў маленькім рыбацкім мястэчку начамі ўсё мужчыны збіраюцца ў вінным склепе мясцовай карчмы, каб згуляць ў забароненую гульню пад назвай «Закон». Пераможац на кароткі тэрмін можа дазволіць сабе ўсё… Але як будуць развівацца падзеі ў выпадку са служанкай Марыэтай (ў абліччы Д.Лалабрыджыды), аб якой мараць усе мужчыны акругі, – гэтакага «маленькага чарцяняці», «існай шэльмы»?..