Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



07.04 – 29.04.2018 Выстава “ЧАЛАВЕК. БЕЗ МЕЖАЎ"

  • 06.04.2018
      06 красавіка 2018 года ў 18.00 у выставачнай зале "Музея гісторыі беларускага кіно" – філіяла ДУ "Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь" – адкрыецца персанальная выстава маладога фатографа Вары Лебядзенка "Чалавек. Без межаў".
     Як Дыяген шукаць чалавека не проста, але часам каб убачыць – дастаткова адкрыць вочы. Чалавек у Беларусі і іншых краінах свету – вось галоўны герой гэтай гісторыі. Фатаграфія адкрыла магчымасць убачыць чалавека ў самых розных сітуацыях, на розных канцах зямлі.
     Выстава – вынік падарожжаў, ажыццёўленых адным фатографам за некалькі гадоў. Гэта сума ўражанняў і назіранняў за людзьмі.
     Калекцыя ўключае ў сябе фотапартрэты, зробленыя ў Перу, Мексіцы, Кубе, Дамініканскай Рэспубліцы, Ямайцы, Канадзе, Беларусі і Літве, а таксама на Кайманавых выспах.
     Вара Лебядзенка нарадзілася ў Мінску, вучылася ў Канадзе, удзельнічала ў конкурсах, друкавалася ў часопісах Канады.

     Выстава працуе штодня з 11-00 да 18-30. 
     Мінск, вул. Свярдлова, 4, выставачная зала Музея гісторыі беларускага кіно.
     Даведкі па тэл 8 017 327-10-75 або 8 029 627-10-75

     Кошт квіткоў:
     3,5 руб. – дарослыя
     2,5 руб. – студэнты
     2 руб. – школьнікі і пенсіянеры

     Кантакты для СМІ:
     Вара Лебядзенка, аўтар выставы +375 29 3399944 
     www.variastudio.com