Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



07.04 - 15.04 Рэтраспектыва «ПАМЯЦІ АЛЕГА ТАБАКОВА»

  • 07.04.2018
07 красавіка (субота) 15-00 і 17-00 
ШУМНЫ ДЗЕНЬ. СССР, 1960, ч\б, 101 хвіл. 
Рэж. Георгій Натансон і Анатоль Эфрос. У ролях: Алег Табакоў, Інна Гулая, Леў Круглы, Таццяна Надзеждзіна, Валянціна Сперантава,  Уладзімір Землянікін.
Камедыйная меладрама па п'есе Віктара Розава «У пошуках радасці» пра будні простай маскоўскай сям'і, дружнае жыццё якой раптам узрывае востры канфлікт, заснаваны на розных уяўленнях пра жыццёвыя каштоўнасці… 

12 красавіка (чацвер) 15-00 і 18-30 
ГАРЫ, ГАРЫ, МАЯ ЗОРКА. СССР, 1969, 94 хвіл. 
Рэж. Аляксандр Міта. У ролях: Алег Табакоў, Алена Проклава, Яўгеній Леонаў, Алег Яфрэмаў, Леанід Кураўлёў, Нона Мардзюкова.  
Гэта хітрая гераічная гісторыка-рэвалюцыйная фантазія пра лёс мастака ў гады рэвалюцыі – адна з самых недаацэненых карцін савецкага кіно. У сваёй, мабыць, лепшай пастаноўцы А. Міта выдатна злучыў прыхільнасць як да трагікамічнага, так і да патэтычнага бачання свету.

14 красавіка (субота) 15-00 і 17-30 
НАБЫТАК РЭСПУБЛІКІ. СССР, 1971, 131 хвіл.
Рэж. Уладзімір Бычкоў. У ролях: Алег Табакоў, Андрэй Міронаў, Ігар Кваша, Спартак Мішулін, Яўгеній Еўсцігнееў.
Створаная ў рэчышчы пошукаў «новай відовішчнасці» дэтэктыўна-прыгодніцкая стужка, маляўніча і эмацыйна прадстаўляючая гледачу некалькі розных чалавечых лёсаў, якія воляю выпадку сплятаюцца ў вечным змаганні Дабра і Зла на фоне рэалій Грамадзянскай вайны, а дакладней – пошуку княжацкага скарбу. Захапляльнае, з нечаканымі паваротамі дзеянне і яркія вобразы галоўных герояў у выкананні бліскучых актораў!

15 красавіка (нядзеля) 15-00 і 17-30 
НЕКАЛЬКІ ДЗЁН З ЖЫЦЦЯ І.І. АБЛОМАВА. СССР, 1979, 143 хвіл.  
Рэж. Мікіта Міхалкоў. У ролях: Алег Табакоў, Юрый Багатыроў, Андрэй Папоў, Алена Салавей, Авангард Лявонцьеў. 
Сацыяльна-псіхалагічная драма па матывах рамана Івана Ганчарова «Абломаў», пастаноўшчык якой перакладае асноўны канфлікт першакрыніцы (супрацьстаянне жыццёвых пазіцый) у сферу асабістых адносін. Галоўны прыз А.Табакову за лепшае выкананне мужчынскай ролі на МКФ у Оксфардзе.