Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



05 - 08.05 У ВАЙНЫ НЕ ЖАНОЧЫ ТВАР

  • 05.05.2018
5 мая (субота) 12-00, 14-30 і 17-00 
6 мая (нядзеля) 12-00, 14-30 і 17-00
7 мая (панядзелак) 12-00 і 15-00
8 мая (аўторак) 12-00 і 15-00

"У ВАЙНЫ НЕ ЖАНОЧЫ ТВАР". СССР («Беларусьфільм»), 1981 – 1984, ч/б, 122 хвіл.
Сцэн. Святлана Алексіевіч, Віктар Дашук. Рэж. Віктар Дашук.
Прысвечаны Дню Перамогі спецыяльны паказ унікальнага цыкла дакументальных фільмаў-споведзяў студыі "Летапic" 
к/с "Беларусьфільм", а іменна: "Гэта была не я" (1981, 20 хвіл.), "Страляць хацела" (1982, 16 хвіл.), "Ранак туманны" (1982, 25 хвіл.), "Я сустрэў вас" (1982, 10 хвіл.), "Калі народзіцца дзяўчынка" (1983, 10 хвіл.), "Тады я не плакала" (1984, 14 хвіл.), "Міласэрнасць" (1984, 19 хвіл.). Цыкл прадстаўляе жаночы погляд на вайну праз лёсы пэўных удзельніц Вялікай айчыннай. Асновай карціны сталі каля 500 магнітафонных запісаў гутарак Святланы Алексіевіч, якія пазней былі выдадзены аднайменнай кнігай (1984). Шчырыя ўспаміны перажыўшых вайну гераінь перамяжоўваюцца выразнымі дакументальнымі кадрамі… Дзяржпрэмія СССР В. Дашуку (1985); «Срэбны голуб» на МКФ дакументальнага і анімацыйнага кіно ў Лейпцыгу (1983).