Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Рэтраспектыва "ЗНАКІ ЧАСУ"

  • 07.07.2021
Абсалютны касавы лідар беларускага кіно - маладзёжная сацыяльна-псіхалагічная драма "Мяне клічуць Арлекіна" (амаль 42 мільёны гледачоў за першыя 15 месяцаў дэманстрацыі толькі ў кінатэатрах СССР) і яшчэ шэраг адметных карцін у пастаноўцы класіка беларускага кіно, кінарэжысёра Валерыя Рыбарава будуць паказаны ў кіназале музея з 7 па 11 ліпеня б.г. у рамках персанальнай рэтраспектывы з нагоды яго чарговага юбілею. 
Паказ наладжваецца сумесна з Нацыянальнай кінастудыяй "Беларусьфільм".
Запрашаем!
Падрабязнасці - па спасылцы: https://afisha.relax.by/.../10999293-retropokaz.../minsk/