Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне» (15 - 21 красавіка)

  • 03.04.2015

Мінск, 15-21 красавіка 2015 / Гомель, 17-23 красавкіа 2015 / Віцебск, 23-29 красавіка 2015

У красавіку 2015 года ў трох гарадах Беларусі ў трох кінатэтарх «МІР» адбудзецца фестываль кіно Паўночных краін «Паўночнае ззянне». У рамках фестывалю прадэманструюць 7 фільмаў з 5 краін-удзельніц Паўночанга Савета: Фінляндыі, Нарвегіі, Швецыі, Ісландыі і Даніі. Дзве карціны прадставяць замежныя госці: кіназнаўца з Нарвегіі Ян-Эрык Хольст і рэжысёр з Фінляндыі Арта Халанэн.

У рамках фестывалю пакажуць наступныя карціны: «Першапраходзец», 2013 (рэж. Эрык Ск’ёлдб’ер, Нарвегія), «Я – твая», 2014 (рэж. Ірам Хаг, Нарвегія), «Патрыёт», 2014 (рэж. Арта Халанэн, Фінляндыя), «Яны збеглі», 2014 (рэж. Ю.-П. Валкеапяя, Фінляндыя), «Паўночны Парыж», 2014 (рэж. Хафштайн Гунар Сігурдсан, Ісландыя), «Стралок», 2013 (рэж. Анэт К. Олсэн, Данія), «Гатэль», 2013 (рэж. Ліза Лангсэт).

У Мінску галоўнай пляцоўкай фестывалю будзе кінатэтар «Мір» (вул. Казлова, 4а), у Гомелі – кінатэтар «Мір» (вул. Ільіча 51б) і ў Віцебску – кінатэатар «Мір» (вул. Чэхава, 3). Назвы абраных кінатэатраў з’яўляюцца не выпадковымі. Яны сугучныя праграме фестывалю, у якую ўвайшлі фільмы, што закранаюць разнастайныя аспекты міру і паразумення ў грамадстве. Праблема ўзаемапаразумення і мірных адносінаў з’яўляецца адной з галоўных ва ўсіх фільмах-удзельніках «Паўночнага ззяння»: паміж мужчынам і жанчынай, дзяржавай і грамадствам, прагай славы і сумленнем, падлеткамі і вонкавым светам, бацькамі і дзецьмі...

Урачыстае адкрыццё фестывалю ў Мінску адбудзецца 15 красавіка а 19-ай гадзіне у кінатэатры «Мір». На ім навержскі кіназнаўца Ян-Эрык Хольст прадставіць фільм Эрыка Ск’ёлдб’ера «Першапраходзец».

Фінскую стужку «Патрыёт» прадставіць у Мінску 16 красавіка рэжысёр Арта Халанэн. Ён з’яўляецца сябрам Еўрапейскай кінаакадэміі, адным з заснавальнікаў вядомага кінафестывалю DocPoint.

Каардынатар фестывалю «Паўночнае ззянне» – Воля Чайкоўская, +375-29-716-81-71

МІНСК 15-21 красавіка 2015 (кінатэатр «МІР», вул. Казлова 4а), 19:00

15 красавіка «Першапраходзец», 2013 (рэж. Эрык Ск’ёлдб’ер, Нарвегія), 111 хв.

16 красавіка «Патрыёт», 2013 (рэж. Арта Халанэн, Фінляндыя), 97 хв.

17 красавіка «Стралок», 2013 (рэж. Анэт К. Олсэн, Данія), 111 хв.

18 красавіка «Гатэль», 2013 (рэж. Ліза Лангсэт, Швецыя), 97 хв.

19 красавіка «Яны збеглі», 2014 (рэж. Ю.-П. Валкеапяя, Фінляндыя), 102 хв.

20 красавіка «Паўночны Парыж», 2014

(рэж. Хафштайн Гунар Сігурдсан, Ісландыя), 98 хв.

21 красавіка «Я – твая», 2014 (рэж. Ірам Хаг, Нарвегія), 100 хв.

ГОМЕЛЬ 17-23 красавкіа 2015 (кінатэатр «МІР», вул. Ільіча 51б), 18:00

17 красавіка «Першапраходзец», 2013 (рэж. Эрык Ск’ёлдб’ер, Нарвегія), 111 хв.

18 красавіка «Яны збеглі», 2014 (рэж. Ю.-П. Валкеапяя, Фінляндыя), 102 хв

19 красавіка «Стралок», 2013 (рэж. Анэт К. Олсэн, Данія), 111 хв.

20 красавіка «Гатэль», 2013 (рэж. Ліза Лангсэт, Швецыя), 97 хв.

21 красавіка «Патрыёт», 2013 (рэж. Арта Халанэн, Фінляндыя), 97 хв.

22 красавіка «Паўночны Парыж», 2014

(рэж. Хафштайн Гунар Сігурдсан, Ісландыя), 98 хв.

23 красавіка «Я – твая», 2014 (рэж. Ірам Хаг, Нарвегія), 100 хв.

ВІЦЕБСК 23-29 красавіка 2015 (кінатэатр «МІР», вул. Чэхава 3), 19:00

23 красавіка «Гатэль», 2013 (рэж. Ліза Лангсэт, Швецыя), 97 хв.

24 красавіка «Першапраходзец», 2013 (рэж. Эрык Ск’ёлдб’ер, Нарвегія), 111 хв.

25 красавіка «Стралок», 2013 (рэж. Анэт К. Олсэн, Данія), 111 хв.

26 акрасавіка «Яны збеглі», 2014 (рэж. Ю.-П. Валкеапяя, Фінляндыя), 102 хв.

27 красавіка «Паўночны Парыж», 2014

(рэж. Хафштайн Гунар Сігурдсан, Ісландыя), 98 хв.

28 красавіка «Я – твая», 2014 (рэж. Ірам Хаг, Нарвегія), 100 хв.

29 красавіка «Патрыёт», 2013 (рэж. Арта Халанэн, Фінляндыя), 97 хв.