Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Пра музей

Музей гісторыі беларускага кіно – адзін з самых маладых у Беларусі, хоць у яго амаль трыццацігадовая прадгісторыя.

Асноўныя напрамкі дзейнасці музея: збіранне, сістэматызацыя і апісанне дакументаў і матэрыялаў па гісторыі беларускага кіно і кінакультуры наогул; папулярызацыя здабыткаў нашай кінаспадчыны праз арганізацыю пазнавальных экскурсій і лекцый, сістэматызаваны паказ (у тым ліку па індывідуальна-групавых замовах) кінакласікі, а таксама наладжванне фондавых, тэматычных і персанальных часовых экспазіцый, якія звязаны з кінематографам, беларускім выяўленчым мастацтвам.