Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Гісторыя музея

Музей гісторыі беларускага кіно адчынены для  наведвання ў пачатку 2002 г. у спецыяльна рэканструяваным (1994–1998 гг.) па рашэнні Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь трохпавярховым будынку – помніку архітэктуры першай паловы ХХ стагоддзя (вул. Свярдлова, 4), дзе  групай кіназнаўцаў (навуковых супрацоўнікаў аддзела кіно і тэлебачання Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору НАН Беларусі) у складзе А.В. Красінскага, Л.М. Зайцавай, І.А. Аўдзеева, а таксама  дызайнера Д.І. Згорскага была створана экспазіцыя. 

Са студзеня 2005 г. музей стаў філіялам установы «Дзяржаўны музей гісторыі тэатральнай і музычнай культуры Рэспублікі Беларусь» (загад Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 17.08.2004 г. № 141). З верасня 2014 г. – філіял Дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь».