Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



25 лістапада,18-00 Кінаклуб нямецкага дакументальнага кіно “Deutscher Dokfilm у рускамоўных кінаклубах”

  • 25.11.2017
German Documentaries — сумесны праект Нямецкай Асацыяцыі дакументальнага кіно AG Dok і German Films — акрамя
працы з кінафестывалямі штомесяц прапануе нямецкае дакументальнае кіно з рускімі субтытрамі для некамерцыйных
паказаў з абмеркаваннем у кінаклубах. Гледачы змогуць пазнаёміцца з працамі вядомых дакументалістаў, ужо адзначанымі ўзнагародамі міжнародных кінафэстаў і прызнанымі ўзорамі дакументалістыкі. Фільмы ўяўляюць самыя розныя падыходы да
стварэння неігравога кіно, а таксама расказваюць пра жыццё ў Германіі. 

Дакументальнае кіно дазваляе разгледзець рэальнасць бліжэй, чым гэта магчыма ў ігравым. Тут танчэйшы падыход да паказу герояў, у дакументалістыцы сацыяльныя праблемы могуць быць пастаўлены вастрэй. Абмеркаванне ўбачанага - фармат кінаклуба - узбагачае вечар тэматычна і эмацыйна.

Першая сустрэча кінаклуба 25 лістапада (субота), 18.00 будзе прысвечана фільму “Асаблівасці працы кінамеханіка” (Карстан
Кнооп, 2001). Рэжысёр на асабістым досведзе ведае, што акое праца кінамеханіка, таму па майстэрску расказвае, наколькі гэта важная, хоць і незаўважная прафесія. Ён водзіць нас па кінабудках, холах, бярэ нас на пярэдні край кінамастацтва, бліжэй яго да гледачоў няма нічога. З прыватных гісторый кінамеханікаў складаецца іх агульная гісторыя кахання да кіно.

Уваход вольны.

Падзея ў фэйсбуку:
https://www.facebook.com/events/541210769560494/

Адрас: Музей гісторыі беларускага кіно, Свярдлова, 4
Даведкі па тэл. (017) 327-10- 75, (029) 627-10- 75