Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



9 снежня ў 15-00 і 18-00 ў Музеі гісторыі беларускага кіно пакажуць Казахскі кароткі метр

  • 09.12.2017

9 снежня праект KINOPORT пакажа праграму маладых казахскіх аўтараў. Падборку з пяці ігравых і аднаго дакументальнага фільмаў прадаставіла Казахская нацыянальная акадэмія мастацтваў імя Т.К. Жургенава.

Апошняя ў 2017 годзе праграма KINOPORTа прысвечана маладым аўтарам з Казахстана. Казахская акадэмія мастацтваў падабрала для нас работы 2013­–2016 гадоў. Гэтыя фільмы ўжо ўдзельнічалі ў розных фэстах і атрымлівалі такія значныя ўзнагароды як “лепшая рэжысура”, “лепшая аператарская работа”, “лепшы кароткаметражны фільм”, што з'яўляецца пахвальным не толькі для тваёй дыпломнай работы, але і ўзроўню выкладання ў акадэміі. У праграме: “Радасная вестка” — дакументальны фільм Мадзіны Мадзіны Беспаевай, “Прамень ранішняй зары” Дархана Тулегенава, “Мужчына” Берыка Жаханава, “Бензін скончыўся” Асхата Кучычырэкава, “Едакі бульбы” Шарыпы Уразбаевай і “Куб” Максіма Кадарава.

Сеансы адбудуцца ў суботу, 9 снежня ў 15.00 і 18.00 (паўтор праграмы).

Усе фільмы будуць паказаны на мове арыгінала з субтытрамі

Квіткі можна набыць ў касе Музея гісторыі беларускага кіно, кошт — 4 руб. Школьнікам, студэнтам, пенсіянерам, якія 
прыходзяць удвух, скідка (2 квіткі за 4 рублі).


Для даведкі: KINOPORT — сумесны праект міжнароднага фэсту кароткаметражнага кіно Cinema Perpetuum Mobile і Музея гісторыі беларускага кіно. Па суботах кожнага месяца мінскія кінаманы і ўсе, хто цікавіцца культурай, могуць “кінапарціравацца” ў іншую краіну і знаёміцца з кароткім метрам як самадастатковай формай кіно. Праграмы састаўлены лакальнымі куратарамі і паказваюцца на мове арыгінала з субтытрамі.


За актуальнай інфармацыяй аб паказах можна сачыць ў сацыяльных сетках:

Fb, Vk:  / kinoportminsk

#kinoport


Кантакты для сувязі:

Па пытаннях праекта KINOPORT: Лера Грын, каардынатар праекта, lera9reen@gmail.com
Па пытаннях раскладу і квіткоў: Музей гісторыі беларускага кіно, 
+375 (17) 327 10 75 , +375 (29) 627 10 75