21 чэрвеня 2018 г. у выставачнай зале Музея гісторыі беларускага кіно (г. Мінск, вул. Свярдлова, 4) адкрыецца ўнікальная ў сваім родзе выстава "КАЗАЧНЫЯ ГЕРОІ БЕЛАРУСІ. ЧАСТКА 2: ВЯРТАННЕ".
Роўна два гады таму ў гэтай жа зале ўпершыню былі прадстаўлены героі беларускіх казак, міфаў і легенд, матэрыялізаваныя ў роставых скульптурах і змешчаныя ў арыгінальны мультымедыйны кантэнт. Экспанаты выставы былі створаныя беларускімі майстрамі сваёй справы: графічныя вобразы герояў – Валерыем Славуком, скульптуры – Антонам Шыпіцай, мастацкі роспіс скульптур – Аляксандрам Камянцом. Распрацоўку гульнявога Virtual Reality прыкладання для HTC Vive і Oculus Rift ажыццявілі спецыялісты Innowise Group.
Выстава 2016 года стала пралогам да стварэння новых скульптур, анімацыі многіх герояў беларускага фальклору, стварэння гульнявых рашэнняў у галіне віртуальнай і дапоўненай рэальнасці, паказу выставы ў іншых гарадах Беларусі, а менавіта: у Віцебску, Магілёве, Гомелі, Івацэвічах, Лідзе, Гродне, Баранавічах, Любані, Петрыкаве і Калінкавічах.
Пасля доўгага і цікавага шляху выстава вяртаецца ў Мінск з шасцю новымі героямі. Яе аўтары таксама актыўна папрацавалі ў частцы развіцця віртуальнага складніка свайго праекта. Распрацаваны дзве версіі гульнявога прыкладання, якія дазваляюць наведвальнікам уступіць у інтэрактыўнае ўзаемадзеянне з героямі беларускіх казак, міфаў і легенд з дапамогай гарнітур віртуальнай рэальнасці HTC Vive і Oculus Rift.
У экспазіцыі выставы прадстаўлены:
- 15 роставых скульптур выкананых у шамоце, кераміцы і іншых матэрыялах;
- ілюстрацыі беларускага графіка В.П. Славука;
- маленькія скульптуры для маленькіх наведвальнікаў;
- гульнявая кампутарная зона з HTC Vive;
- гульнявая кампутарная зона з Oculus Rift;
- мультымедыйны кантэнт.
Выстава з'яўляецца часткай праекта www.mythology.by
Mythology.by – адкрыты мікс-праект, які рэалізуецца ў некалькіх абласцях, аб'яднаных двума агульнымі звёнамі – сучасным мастацтвам і гісторыка-культурнай спадчынай Беларусі. У аснове праекта ляжыць выкарыстанне міфалагічных персанажаў, якія сустракаюцца ва ўсходне-еўрапейскіх казках, легендах і міфах. Выкарыстанне дадзеных персанажаў дазваляе мінімізаваць этап прыдумвання вобразаў, характараў, а таксама іх знешняга выгляду, бо яны добра апісаны і маюць дакладнае графічнае ўвасабленне, выкананае на падставе іх фізічных апісанняў на высокім мастацкім узроўні.
Афіцыйная прэзентацыя праекта адбудзецца ў коле блізкіх праекту людзей, у сяброўскай і нязмушанай атмасферы 27 чэрвеня ў 15.00.
Мэтавая аўдыторыя выставы – дзеці з бацькамі, студэнты і асобы ўзроставай катэгорыі 25+, знаўцы і аматары беларускай гісторыі і культуры.
Месца правядзення: выставачная зала Музея гісторыі беларускага кіно
г. Мінск, вул. Свярдлова, 4
Час працы: штодня з 11.00 да 19.00 (каса да 18-30).
Тэл. для даведак: +375 17 327-10-75; +375 29 627-10-75
Кошт квіткоў: школьнікі, пенсіянеры – 2 руб.; студэнты – 3 руб.; дарослыя – 4 руб.
Фота і відэа матэрыялы
https://www.instagram.com/lipa.club/
https://www.youtube.com/watch?v=EV81OcNWeX8&t=23s
https://www.youtube.com/c/PavelArlou
Паралельна з выставай арганізаваны спецыяльны паказ праграмы з 6 анімацыйных фільмаў Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" на гэтую ж тэму. Кошт квітка - 1,5 р. :
панядзелак – нядзеля: 11.00 – 19.00
Уваход наведнікаў: 11.00 – 18.30
Каса: 11.00 – 18.30
У дні школьных канікул:
10.00 – 19.00
Уваход наведнікаў: 10.00 – 18.30
Каса: 10.00 – 18.30
Без выходных
Для дарослых:
Агляд сталай экспазіцыі і
выстаў – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб
Відэапаказ – 4 бел. руб
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд сталай экспазіцыі і
выстаў – 3 бел.руб.
Экскурсія – 10 бел.руб.
Відэапаказ – 3 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд сталай экспазіцыі і
выстаў – 2 бел.руб. 50 кап.
Экскурсія – 5 бел.руб.
Відэапаказ – 2 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд сталай экспазіцыі і выстаў – 3 бел. руб.
Экскурсія – 5 бел. руб.
Відэапаказ – 3 бел. руб.
вул. Свярдлова, 4, Мінск, 220050, Рэспубліка Беларусь
вул. Свярдлова, 4, Мінск, 220050, Рэспубліка Беларусь
+375 17 397-86-75
+375 29 6271075