Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава да 120-годдзя Барыса Віктаравіча Платонава

  • 28.07.2023
03 жніўня ў галерэі Музея гісторыі беларускага кіно, філіяле
Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, адбудзецца
адкрыццё выставы, прымеркаванай да 120-годдзя акцёра Барыса
Віктаравіча Платонава.
Барыс Віктаравіч Платонаў стаяў ля вытокаў беларускай акцёрскай
школы, выбітна ўвасабляў герояў сусветных і айчынных твораў. Акрамя
мастацкай дзейнасці займаўся і грамадскай працай.
На выставе прадстаўлены фотаздымкі, аўтографы, эскізы да
мастацкіх стужак, тэксты выступаў, творчыя нататкі, успаміны.
Наведвальнікі змогуць убачыць працу Барыса Віктаравіча як акцёра
тэатра, так і акцёра кіно.
Асаблівае месца на выстаўцы займае комплекс дакументаў – лістоў
вучняў да Барыса Віктаравіча. Дзеці марылі аб акцёрскай прафесіі і
задавалі пытанні майстру. Комплекс дэманструецца ўпершыню.
Барыс Віктаравіч Платонаў сапраўдны прыклад настаўніка, патрыёта
і майстра сваёй справы.
Платонаў Барыс Віктаравіч (1903–1967 гг.) – беларускі савецкі акцер, педагог.
Народны артыст СССР (1948). Народны артыст БССР (1946). З 1920 г.
працаваў у самадзейным калектыве пры «Беларускай хатцы» і тэатры
рэвалюцыйнай сатыры ў Мінску. З 1922 г. у Беларускім тэатры імя Янкі
Купалы (1961-1963 гг. мастацкі кіраўнік). З 1965 г. загадчык кафедры
майстэрства акцёра і рэжысуры Беларускага тэатральна-мастацкага
інстытута. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Спалучаў тонкі псіхалагічны
малюнак ролі. Сярод лепшых работ: Заслонаў («Канстанцін Заслонаў»
А. Маўзона), Туміловіч («Пяюць жаваранкі» К. Крапівы), Быкоўскі («Паўлінка»
Я. Купалы), Лявон («Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Рамэо («Рамэо і
Джульета» У. Шэкспіра), Эзоп («Ліса і вінаград» Г. Фігейтрэду), і інш.
Выступаў на Беларускім радыё з чытаннем твораў прозы і паэзіі. Зняўся ў
фільмах «Песня вясны», «Паўлінка», «Пяюць жаваранкі», «Хто смяецца
апошнім» і інш.

Музей гісторыі беларускага кіно
г. Мінск, вул. Свярдлова, 4
+37517 397 86 75
11:00 – 19:00 кожны дзень
каса працуе: 11:00 – 18:30