Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Праект "Юбілейны прагляд"

  • 09.03.2024
Шаноўныя сябры!
Музей гісторыі беларускага кіно прадстаўляе праект “Юбілейны прагляд”. У межах праекта ў музеі будуць ладзіцца кіналекторыі па юбілейных фільмах года. Распачынае праграму дзіцячы фільм “Палескія рабінзоны” (1934), зняты па аднайменнаму твору беларускага пісьменніка Янкі Маўра.
22 сакавіка ў 17.00 запрашаем вас на ўнікальную падзею - паказ нямога фільма "Палескія рабінзоны" ў суправаджэнні жывой музыкі! Супрацоўнікі музея распавядуць пра асаблівасці дзіцячага кінематографа, гісторыю стварэння, цікавыя факты аб кінакарціне.
Адпраўляйцеся ў захапляльныя прыгоды разам з героямі фільма! Кожны гук мелодыі будзе ствараць непаўторную атмасферу і прымусіць вас акунуцца ў свет кінематографа і музыкі!
Музей гісторыі беларускага кіно, вул. Свярдлова, 4
Колькасць месцаў абмежавана.
Падрабязнасці і запіс па тэлефоне: 8017 397 86 75